Знайсці
24.10.2014 / 14:3521РусŁacБел

Лукашэнка: Нашы межы недатыкальныя, наш народ можа спаць спакойна

У Беларусі будзе зроблена ўсё неабходнае для бяспекі нашых сем'яў, народа і дзяржавы.

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на мерапрыемстве, прысвечаным 20-годдзю з дня ўтварэння Службы бяспекі прэзідэнта Беларусі.

«Не забывайце, што нават сёння, у свята, мы на пасадзе, гарантуем бяспеку нашай дзяржавы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама запэўніў: «Нашы мяжы недатыкальныя, і наш народ можа спаць спакойна».

Звяртаючыся да супрацоўнікаў Службы бяспекі, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Вы, знаходзячыся побач з прэзідэнтам, чый святы абавязак усяляць у розумы людзей самае добрае, стойкасць і мужнасць, вы сваімі дзеяннямі, учынкамі і настроямі робіце тое ж самае. Не забывайце пра гэта ні на хвіліну. і памятайце — у нас няма права не толькі на памылку, але і на дрэнныя паводзіны. Мы павінны быць узорам, не толькі для вайскоўцаў, але і для ўсяго грамадства».

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера