Знайсці
24.10.2014 / 13:51РусŁacБел

У Мінску на доўгі час закрываецца рух на Філімонава ад Незалежнасці да Кедышкі

У сувязі з будаўніцтвам транспартнай развязкі на скрыжаванні вул. Філімонава і прасп. Незалежнасці і доўгатэрміновым закрыццём руху ўсіх відаў транспарту па вул. Філімонава ад прасп. Незалежнасці да вул. Кедышкі з 25 кастрычніка ўносяцца змяненні ў работу пасажырскага транспарту.

Рух аўтобусаў маршруту №13Д «ДС Зялёны Луг-6 - Макаёнка» арганізуецца па вуліцах Кедышкі, Валгаградскай, Макаёнка ў абодвух напрамках. Аўтобусы маршруту №15 «ДС Славінскага - Ваенная акадэмія» пройдуць па вуліцах Славінскага, Каліноўскага, прасп. Незалежнасці ў прамым напрамку, па прасп. Незалежнасці, вуліцах Каліноўскага, Кедышкі, Славінскага ў адваротным напрамку.

Рух аўтобусаў маршруту №87С «ДС Зялёны Луг-6 - АС Аўтазаводская» арганізуецца па вуліцах Сядых, Каліноўскага, прасп. Незалежнасці, вул. Філімонава з выкананнем на змененым участку прыпыначнага пункта «ст. м. Усход», «Нацыянальная бібліятэка» ў абодвух напрамках. Аўтобусы маршруту №921 «ДС Зялёны Луг-6 - ст. м. Усход» будуць рухацца ад прыпыначнага пункта «ст. м. Усход» па прасп. Незалежнасці, вуліцах Валгаградскай, Кедышкі і далей па маршруце, у напрамку станцыі метро Усход - без змяненняў.

Рух аўтобусаў прыгарадных маршрутаў з боку Лагойскага напрамку арганізуецца па Лагойскім тракце, вуліцах Карбышава, Сядых, Каліноўскага, прасп. Незалежнасці, вуліцах Валгаградскай, Кедышкі, Славінскага, з боку ДС Славінскага - без змяненняў. Рух аўтобусаў прыгарадных маршрутаў з боку Барысаўскага напрамку арганізуецца па прасп. Незалежнасці, вуліцах Каліноўскага, Кедышкі, Славінскага, з боку ДС Славінскага - без змяненняў.

Акрамя таго, у сувязі з адначасовым закрыццём руху па асноўным ходзе праспекта Незалежнасці адмяняецца прыпыначны пункт «Філімонава» ў напрамку станцыі метро Маскоўская для ўсіх аўтобусных маршрутаў.

Прыпыначныя пункты «Абсерваторыя» (для аўтобусных маршрутаў №25, 34, 64, 80, 91, 95, 113С, 165), «Філімонава» (для аўтобусных маршрутаў №27, 80, 87С, 91 і тралейбусных №41, 42) у напрамку станцыі метро Усход

арганізуюцца на часовай аб'язной дарозе прасп. Незалежнасці на часова ўладкаваных прыпыначных пунктах.

Прыпыначны пункт «Філімонава» ў напрамку вул. Запарожскай (для аўтобусных маршрутаў №27, 87С, № 41, 42) пераносіцца на новую пляцоўку (на 75 м наперад). Для аўтобуснага маршруту нумар 89Э адмяняецца выкананне прыпыначнага пункта «Філімонава» ў абодвух напрамках, для аўтобуснага маршруту нумар 113С робіцца прыпыначны пункт «Абсерваторыя» ў абодвух напрамках, адначасова адмяняецца прыпынак «Філімонава».

У сувязі з закрыццём павароту з вул. Філімонава на вул. Ф.Скарыны і назад, трасы аўтобусных маршрутаў №25, 34, 64, 95, 145С, 165 арганізуюцца ад прасп. Незалежнасці да вул. Ф.Скарыны па вул. Філімонава і часовай абходнай дарозе ў абодвух напрамках. Прыпыначны пункт «Філімонава» пры руху ў напрамку МКАД арганізуецца на гэтай абходнай дарозе на абсталяванай пляцоўцы за скрыжаваннем з вул. Філімонава, у адваротным напрамку — адмяняецца.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера