Знайсці
24.10.2014 / 11:362РусŁacБел

Сцэнары будучыні: як спалучыць захаванне прыроды і эканамічны рост?

Лекцыя прафесара Алега Чэрпа (Швецыя). Галерэя «Ў» (пр.Незалежнасці 37а). Пачатак 19.00. Уваход вольны.

28 кастрычніка таварыства «Зялёная Сетка» і Лятучы Універсітэт запрашаюць на публічную лекцыю прафесара Алега Чэрпа «Сцэнары будучыні: экалогія VS палітыка»,

якая пройдзе ў галерэі «Ў» (праспект Незалежнасці 37а). Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

Сучасныя кампутарныя мадэлі і прыродазнаўчыя навукі прагназуюць сцэнары сацыяльнага развіцця. Пры такіх сцэнарах тэхнічна магчыма як захаванне глабальных экасістэм, перш за ўсё клімату, так і эканамічны рост. Аднак незразумела, наколькі такія перспектывы магчымыя з палітычнага і сацыяльнага пункту гледжання. Як звязана рашэнне экалагічных і эканамічных праблем з праблемамі гуманітарнымі? Якім будзе чалавек у гэтым «новым свеце»? Ці магчыма ў рамках прапанаваных мадэляў улічыць нявызначанасць, звязаную з чалавечым фактарам? Што прапануюць гуманітарныя і сацыяльныя навукі ў рамках сцэнарыяў развіцця чалавецтва?

Запрашаем абмеркаваць ролю грамадскіх навук у пошуках адказу на гэтае актуальнае пытанне.

Даведка пра лектара

Алег Чэрп, прафесар універсітэта Лунда (Швецыя), Цэнтральна-еўрапейскага універсітэта (Венгрыя). Алег Чэрп з'яўляецца прафесарам кафедры навук аб навакольным асяроддзі і палітыцы. Даследчыя інтарэсы ўключаюць энергетычную бяспеку і стратэгіі ўстойлівага развіцця ў сітуацыі транзіту. Быў дакладчыкам Працоўнай групы па навакольным асяроддзі (у тым ліку змяненне клімату) Сёмай рамачнай праграмы (FP7) Еўрапейскай камісіі. Мае доктарскую ступень Манчэстэрскага ўніверсітэта, працаваў з НДА і Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый у Цэнтральнай Азіі, Расіі і Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031