Знайсці
24.10.2014 / 11:063РусŁacБел

У гэтыя выходныя Беларусь не будзе пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў

У ноч на нядзелю еўрапейскія краіны пераходзяць на зімовы час: стрэлкі гадзіннікаў будуць пераведзеныя на гадзіну назад.

Беларусь, як і тры гады запар, стрэлкі гадзіннікаў пераводзіць не будзе.

«Рашэнне прынята на ўрадавым ўзроўні, — нагадалі «Нашай Ніве» ў Дзяржаўным камітэце па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. — Мы вырашылі адмовіцца ад гэтага пераходу», дадаўшы, што заўсёды апошняе слова за ўрадам

У Расіі стрэлкі гадзіннікаў у ноч на нядзелю будуць пераведзеныя (краіна пераходзіць на пастаянны зімовы час), і такім чынам Мінск і Масква будуць жыць паводле аднаго часу,

а розніца ў часе ўзімку паміж Мінскам і Вільняй (Рыгай, Кіевам) узімку складзе адну гадзіну, з Варшавай, Берлінам — дзве гадзіны. Гэта паўплывае, у тым ліку, на расклад цягнікоў і аўтобусаў міжнароднага значэння.

У канцы сакавіка Еўропа вернецца на летні час.

Беларусь адмовілася ад пераходу на сезонны час у 2011 годзе.

Тады ж адмяніла сезонны перавод стрэлак і Расія. Аднак 1 ліпеня 2014 года Дзярждума РФ прыняла рашэнне вярнуць у краіну зімовы час. Перавод стрэлак будзе праведзены акурат 26 кастрычніка.

Такім чынам: Беларусь стрэлак не пераводзіць, але ў вас могуць самі перавесціся стрэлкі ў гаджэтах, таму будзьце ўважлівымі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930