Знайсці
23.10.2014 / 20:37РусŁacБел

З чыгуначнага вакзала Магілёва эвакуіравалі людзей з-за пагрозы мініравання

Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Сёння прыкладна ў 15.50 у раёне будынкаў білетных кас і залы чакання чыгуначнага вакзала «Магілёў 1» была знойдзеная падазроная безгаспадарная кардонная скрынка памерам 30 на 40 см.

Супрацоўнікі АУС адразу прынялі меры па ахове месца здарэння і эвакуацыі людзей. Усяго былі эвакуіраваны каля 100 чалавек. На месцы працавалі спецыяльныя службы і сапёрна-піратэхнічная група.

Як высветлілася, змесціва скрынкі не ўяўляе небяспекі. У ёй знайшлі 5-літровую палімерную бутэльку з пітной вадой, бутэльку з-пад віна (0,7 л) з вадкасцю і поліэтыленавы пакет з прадуктамі.

На руху цягнікоў сітуацыя не адбілася. Вакзал працуе ў звычайным рэжыме. АУС праводзіць праверку.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера