Знайсці
21.10.2014 / 23:5624РусŁacБел

Катастрофа ў Барысаве. БАТЭ – «Шахцёр» – 0:7

Трэці матч групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і данецкім «Шахцёрам» пачынаўся аптымістычна. Аляксандр Карніцкі, які ў апошні месяц паказвае выдатную гульню, біў з любых пазіцый. БАТЭ атакаваў, усё было окей.

Ну а потым памылку ў цэнтры поля дапусціў малады апорнік Яўген Яблонскі. Хагуш не сфаліў у час на Алексу Тэйшэйру. Чэрнік пабег наперад, потым спыніўся. Брамнік аказаўся ў вельмі нязручнай сітуацыі, і бразілец забіў першы гол.

Амаль адразу барысаўцы мелі выдатны шанец адыграцца, адзін на адзін з Андрэем Пятавым выходзіў Максім Валадзько. Брамніка ён перакінуў, але выратаваў капітан «Шахцёра» Дарыа Срна. А забі Валадзько, то ўсё магло скласціся інакш. Хаця гэта з адной серыі: «А што было б, каб Вітаўт атрымаў карону». Ніхто ж не ведае.

Потым быў першы пенальці ў вароты БАТЭ. І першы гол Адрыяна. На жаль, на гэтым супраціў барысаўцаў скончыўся. Сказалася адсутнасць у цэнтры абароны Ягора Філіпенкі, які траўмаваўся падчас гульні зборнай са Славакіяй. Неманья Тубіч, які замяняў Ягора, скажам шчыра, быў самым слабым звяном.

Асаблівым апафеозам бездапаможнасці БАТЭ быў пяты гол «Шахцёра», калі мяч у варатарскай пляцоўцы беларусаў адскочыў ад Тубіча як ад сценкі. У першым тайме здарыўся яшчэ і шосты гол. Адрыяна аформіў «покер».

У другім тайме «Шахцёр» забіў яшчэ адзін мяч з пенальці. Ізноў Адрыяна! Пяць галоў у сустрэчы – гэта пента-трык. Вельмі рэдкая з’ява, асабліва ў Лізе чэмпіёнаў. Ну што ж, БАТЭ спрычыніўся да такой падзеі.

А самае галоўнае – і не скажаш, што «Шахцёр» дэманстраваў нешта асаблівае. Проста ў абароне праваліліся барысаўцы. У інтарэсах БАТЭ найхутчэй забыць гэты вечар.

Наступная гульня БАТЭ адбудзецца 5 лістапада ў Львове з тым самым «Шахцёрам».

P.S. Пра Пуціна трыбуны не крычалі. А вось пэўнымі расісцкімі выкрыкамі гора-балельшчыкі адзначыліся. Суддзя нават на пару хвілінаў спыняў гульню. БАТЭ праз гэта можа пагражаць штраф.

Зміцер Панкавец, фота Ірыны Арахоўскай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930