Знайсці
21.10.2014 / 22:25РусŁacБел

Прэмію Сахарава атрымаў гінеколаг з Конга

Лаўрэатам прэміі імя Сахарава «За свабоду думкі», якая штогод прысуджаецца Еўрапарламентам, стаў доктар-гінеколаг з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (ДРК) Дэніс Муквеге.

Аб гэтым паведамляецца у аўторак, 21 кастрычніка, на сайце Еўрапарламента.

Рашэнне было прынята аднагалосна. Прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц заявіў, што гэта не было рашэннем супраць «Еўрамайдану» — у ліку прэтэндэнтаў былі таксама журналіст Мустафа Наем, спявачка Руслана Лыжычка, актывісткі Лізавета Шчапяцільнікава і журналістка Таццяна Чарнавол. Яны былі запрошаныя на цырымонію ўручэння прэміі, якая пройдзе 26 лістапада на парламенцкай сесіі ў французскім Страсбургу.

59-гадовы Муквеге ў 1998 годзе, падчас вайны ў ДРК, заснаваў бальніцу ў горадзе Букаву, якая спецыялізуецца на лячэнні жанчын, якія падвергліся гвалту. У кастрычніку 2012 года на доктара быў здзейснены замах, у выніку якога загінуў яго целаахоўнік. Муквеге быў вымушаны з'ехаць у Еўропу і вярнуўся ў ДРК толькі ў 2013 годзе.

Прэмія імя расійскага вучонага і праваабаронцы Андрэя Сахарава ўручаецца з 1988 года. Пераможца атрымлівае 50 тысяч еўра. Прэмію двойчы атрымлівалі беларусы — у 2004 г. Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006 г. — Аляксандр Мілінкевіч.

У 2013 годзе лаўрэатам прэміі стала дзяўчынка-праваабаронца з Пакістана Малала Юсуфзай, якая перажыла замах талібаў. У 2014 годзе яна была ўдастоена Нобелеўскай прэміі міру.

tvrain.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930