Знайсці
21.10.2014 / 20:392РусŁacБел

Жыхар Гродна з-за пройгрышу ў казіно разбіў тры аўтамабілі

Жыхар Гродна з-за пройгрышу ў казіно разбіў тры аўтамабілі. Пра гэта журналістам паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Неаднаразова судзімы 28-гадовы гарадзенец прайграў у казіно каля 10 млн рублёў. Каля 2.30 ночы п'яным ён выйшаў з ігральнага клуба і спагнаў свой гнеў на тым, што трапілася пад руку. Пацярпелі тры выпадковыя аўтамабілі, якія стаялі побач з домам па праспекце Кляцкова. Няўдалы гулец крышыў іх нагамі, рукамі, каменем і бутэлькамі.

У выніку ў Chevrolet Spark былі пакарабачаныя дзверы, бампер, капот і разбітае лабавое шкло, у Audi A6 — разбітыя дзверы і лабавое шкло, Citroen C4 Picasso пазбавіўся люстэркаў задняга віду. На Chevrolet Spark была ўсталяваная сігналізацыя, гаспадыня аўто, якая прачнулася ад яе гуку, выклікала міліцыю.

Супрацоўнікі дэпартамента аховы затрымалі хлопца на месцы. Па факце хуліганства ўзбуджаная крымінальная справа. Па словах Сяргея Шаршаневіча, кампенсацыя шкоды будзе каштаваць больш, чым ён прайграў у тую ноч у казіно. Памер шкоды ў бліжэйшы час вызначаць эксперты.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера