Знайсці
21.10.2014 / 20:291РусŁacБел

Рэальны кошт кватэры ў Мінску цяпер можна вызначыць з дапамогай спецыяльнага калькулятара

З'явіўся «кватэрны калькулятар», які дазваляе па некалькіх ключавых параметрах вызначыць рэальны кошт жылля ў Мінску. Бясплатны сэрвіс даступны на сайце распрацоўшчыка — групы кампаній «Твая сталіца», паведамілі яе прадстаўнікі. 

Калькулятар імгненна вызначае кошт кватэры ў любым жылым доме, размешчаным у гарадской мяжы. Так, паводле звестак сэрвісу, аднапакаёвая кватэра ў Мінску каштуе 65-70 тыс. долараў. Цана тыпавой «двушкі» складае 85-90 тыс., а на сярэднестатыстычную «траячку» спатрэбіцца каля 110 тыс. долараў. 

Пры ацэнцы кошту ўлічваюцца такія фактары, як месцаразмяшчэнне дома, яго тып (панэльны, цагляны або каркасна-блочны) і перыяд пабудовы, а таксама агульная плошча кватэры і колькасць пакояў. Цана аб'екта залежыць ад паверху, наяўнасці добрага рамонту і мэблі. 

Дадатак працуе на аснове звестак аб цэнах па ўжо заключаных здзелках і паказвае рэальны кошт продажу кватэры, якая некалькі ніжэй за цану ў рэкламных аб'явах. Тым самым інструмент улічвае важную асаблівасць рынку нерухомасці, калі вялікае значэнне мае велічыня скідкі, якая робіцца прадаўцом. Як паказвае практыка, яна можа дасягаць 10-15% ад першапачаткова заяўленай цаны. 

Паводле слоў распрацоўшчыкаў, звесткі аб бягучых цэнах будуць абнаўляцца штомесяц, а пры рэзкіх змяненнях на рынку — штотыднёва. 

Кватэрны калькулятар прызначаны як для прадаўцоў, так і для пакупнікоў жылля. «Часта аб'екты на другасным рынку жылля выстаўляюцца па завышаных цэнах, якія зніжаюцца ў выніку таргоў. Цяпер жа з'явіўся арыенцір для фарміравання першапачатковай цаны кватэры, што дазволіць зэканоміць час і пазбегнуць памылак. Акрамя таго, цяпер любы мінчанін можа проста дзеля цікавасці даведацца, колькі з на самай справе каштуе яго кватэра», — адзначыла намеснік дырэктара па продажы на другасным рынку жылля «Твая сталіца. Агенцтва нерухомасці» Святлана Кудзелка. 

Паводле яе слоў, «рынак атрымаў магутны інструмент для падаўлення спекулятыўных настрояў». «Цяпер шмат залежыць ад суб'ектыўных фактараў: прадаўцы разлічваюць, што кватэры падаражэюць, пакупнікі — што попыт ўпадзе, цэны абваляцца, — растлумачыла эксперт. — Дапусцім, прадаўцы ўзялі і рэзка ўзнялі цэны, але пакупнік аказаўся не гатовы і вырашыў пачакаць. Спадзеючыся толькі на цэны прапановы ў рэкламных аб'явах, удзельнікі рынку могуць памыляцца адносна рэальнай сітуацыі на рынку і губляць час. Таму так важна ведаць рэальную карціну. Каб і не танна прадаць, і не зацягнуць працэс на месяцы і гады». 

Скарыстаць калькулятар можна па спасылцы http://www.t-s.by/buy/calculator

Калькулятар кошту кватэр у Мінску распрацаваны аддзелам кансалтынгу і аналітыкі групы кампаній «Твая сталіца» на аснове фактычных звестак аб здзелках з кватэрамі ў Мінску, якія суправаджае агенцтва нерухомасці.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930