Знайсці
21.10.2014 / 19:332РусŁacБел

Русскій мір і Беларускі свет: моўная сустрэча

22 кастрычніка. Незалежнасці, 58. 18.30.

22 кастрычніка. Вядзе Пётра Садоўскі. 

У працяг тэмы «Русскій мір і Беларускі сьвет» на «Моўнай сустрэчы» 22 кастрычніка пойдзе размова пра зьявы другаснасьці, звыклага некрытычнага запазычваньня ў беларускі моўны ўжытак з расейскага бытавога ды інтэлектуальнага асяродку сумніўных і часам заведама фальшывых «крылатых» ісьцін. 

Некаторыя тэмы:

 Кілбаса «Царская», салцісон «Крамлёўскі», шыя «Імператарская», сасіскі «Губернатарскія»…

Такія безгустоўныя крыкліва-пірамідальныя назвы перапаўзьлі з маскоўскіх «мясных радоў» на мінскую Камароўку. Нашы прылаўкі сталі таксама «радамі» і выдалі дадаткова сваю сьціплую,але ня меш ганаровую «антысавецкую» абойму: «Панская», «Шляхецкая», «Гаспадарская», «Хутарская» і нават … «Кулацкая».

  • Нашы журналісты ўсьлед за расейскімі пачалі пісаць «Слова не верабей…». Трэба ж «як верабей» ці «што верабей»!
  • Беларускія спартыўныя журналісты, трэнеры ды чыноўнікі ад спорту, паўтараючы расейскіх, пачалі сьцьвярджаць, што ў здаровым целе – здаровы дух, спасылаючыся на антычныя крыніцы. Але ж ніхто такога ніколі не гаварыў!
  • У беларускім нарысе бачым загаловак: «З далёкіх вандровак вярнуўшыся», скалькаваны з расейскага «Из дальних странствий возвратясь», які зь некаторага часу стаў ў расейскіх СМІ рубрыкай для тэкстаў пра падарожжы. Але ж гэта – радок (пачатак) верша клясыка расейскай байкі Крылова, які называецца «Ілгун»! Там герой – што той Мюнгаўзэн…

Пачатак а 18.30.

Уваход вольны. 

Арт Сядзіба, пр. Незалежнасьці, 58, 

гандлёвы цэнтар «Маскоўска-Венскі» (наступны за ЦУМам). 

4 паверх, пакой 430.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера