Знайсці
21.10.2014 / 13:47РусŁacБел

Мядзведзеў — Лукашэнку: Звышскладаных пытанняў у двухбаковых адносінах няма

Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі павінна застацца арыенцірам для іншых інтэграцыйных аб'яднанняў. Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яму часта задаюць пытанне, што будзе з Саюзам Беларусі і Расіі ў сувязі з пачаткам работы Еўразійскага эканамічнага саюза. «Я адкрыта гавару: калі мы дасягнём такога ўзроўню супрацоўніцтва з Расіяй у нашым Еўразійскім саюзе, як у нас у рамках двухбаковай дамовы, тады нам няма неабходнасці трымаць дзве структуры. Але пакуль мы не маем ні палітычнага складніка, ні дыпламатычнага, ні ваеннага ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза — няхай гэта застанецца нейкім арыенцірам для іншых інтэграцыйных аб'яднанняў», — сказаў беларускі лідар.

«Тым больш і адпачываць мы, напэўна, не маем намеру, мы і далей будзем рухацца, удасканальваючы і нарматыўна-прававую базу, і рухаючыся па напрамках, якія цікавыя для нашага народа і расіян», - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. Ён дадаў, што апошнім часам работы па напрамках, па якіх бакі павінны рухацца далей, менш не стала.

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь і Расія ўступаюць у новы год як ніколі без вострых праблем у адносінах.

«Мы можам працаваць, спакойна выбудоўваючы нашы адносіны па ўсіх напрамках, пачынаючы ад энергетыкі і завяршаючы пастаўкамі прадукцыі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта, напэўна, ужо вялікі крок і вялікае дасягненне».

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Дзмітрыю Мядзведзеву за ўсё, што зроблена апошнім часам для двухбаковых адносін і Беларусі ў прыватнасці. Ён таксама падзякаваў расійскаму віцэ-прэм'еру Аркадзю Дварковічу за тое, што ён зрабіў для двухбаковых адносін, каб урэгуляваць спрэчныя пытанні, якія былі. «Дай Бог, каб і далей так рухацца», - рэзюмаваў беларускі лідар.

Дзмітрый Мядзведзеў у сваю чаргу пагадзіўся з тым, што Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі з'яўляецца асаблівым інтэграцыйным аб'яднаннем.

Паводле яго слоў, нягледзячы на інтэграцыйныя поспехі па іншых напрамках, уключаючы Еўразійскі эканамічны саюз, узровень узаемадзеяння, шырыня пытанняў на тым напрамку пакуль не дацягваецца да ўзроўню Саюзнай дзяржавы. На думку Дзмітрыя Мядзведзева, гэта той арыенцір, на які варта звярнуць увагу іншым краінам, інтэграваным у Еўразійскі эканамічны саюз. Ён адзначыў, што цяпер няма звышскладаных пытанняў у двухбаковых адносінах. «Усе асноўныя пытанні мы закрылі. А тыя, якія перыядычна ўзнікаюць, - гэта абсалютна нармальная сітуацыя. І цяпер наша задача, як мне бачыцца, - нарасціць гандлёвае ўзаемадзеянне», - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў. Ён дадаў, што адкрываюцца дадатковыя магчымасці для прысутнасці беларускіх партнёраў на расійскім рынку, уключаючы пастаўкі прадуктаў харчавання.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера