Знайсці
21.10.2014 / 12:524РусŁacБел

Трэнер ХК «Віцебск» выклікаў апанента на кулачны бой

Супрацьстаянне дзвюх хакейных камандаў у беларускім чэмпіянаце перарасло ў супрацьстаянне іх галоўных трэнераў.

Жлобінскі «Металург» прымаў «Віцебск» 19 кастрычніка ў межах беларускай хакейнай экстралігі. Сустрэча адбылася напружанай — галоўны трэнер гасцей Дзмітрый Дудзік быў выдалены ўжо ў першым перыядзе. А скончыўся матч (які, дарэчы з лікам 4:0 выйграў «Металург») бойкамі на лёдзе. Гэта абурыла галоўнага трэнера гаспадароў сустрэчы Паўла Зубава.

«Згодны, што хакей — мужчынская гульня. Але мужыкамі ў камандзе павінны быць усё, уключаючы трэнераў. А тое, што зладзіў у канцоўцы трэнерскі штаб «Віцебска», складана назваць мужчынскім учынкам. Вы тады не на Восіпава кідайцеся, а, напрыклад, на Кувека, які быў гатовы пабіцца. Давайце біцца як мужыкі!? — сказаў ён на прэс-канферэнцыі пасля матча аднаму з трэнераў «Віцебска». — Уся арэна бачыла, як ваш «радыст» бегаў туды-сюды, перадаваў пасланні ад Дудзіка. Ён-та сам займаўся такімі рэчамі ў бытнасць гульцом? Вечна «смаркатым» быў».

Дзмітрый Дудзік на гэтай прэс-канферэнцыі не прысутнічаў. Аднак, ужо на наступны дзень ён выказаўся праз сайт свайго клуба.

«У першую чаргу мяне здзівіла тое, што падобнае дазваляе сабе публічны чалавек з трэнерскага цэха, які працуе ў чужой для яго краіне (Павел Зубаў – расеец). Ён проста прыйшоў у мой дом і пры ўсіх абразіў.

Дык вось, Зубаў, 12 лістапада (за дзень да зваротнай гульні), я чакаю цябе ў баксёрскім зале ў нас у Віцебску ў 20.00. Калі ты не баязлівец і дзяшоўка — ты прыйдзеш, і мы ўсё вырашым як мужыкі. Гонар маю!» – гаворыцца ў заяве Дудзіка.

У сваю чаргу, ні Зубаў, ні кіраўніцтва «Металурга» на словы трэнера супернікаў пакуль што ніяк не адрэагавала.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930