Знайсці
21.10.2014 / 10:2815РусŁacБел

Прычынай гібелі шэфа Total у Маскве быў п'яны кіроўца снегаўборачнай машыны

Кіроўца снегаўборачнай машыны, у якую ўрэзаўся самалёт бізнес-авіяцыі Falcon у аэрапорце Унукава, быў п'яны. Гэта паведаміла прэс-служба Следчага камітэта Расіі.

«Ужо ўстаноўлена, што вадзіцель снегаўборачнай машыны знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення», — распавёў яе старшыня Уладзімір Маркін.

Ён таксама адзначыў, што, магчыма, ад выканання абавязкаў на перыяд расследавання крымінальнай справы будуць адхіленыя шэраг супрацоўнікаў Унукава.

У той жа час адвакат кіроўцы Аляксандр Карабанаў сцвярджае, што яго падабаронны не п'е зусім

Паводле папярэдніх звестак, у ноч на 21 кастрычніка пры ўзлёце ў аэрапорце Унукава-3 чатырохмясцовы самалёт Falcon (які вылятаў у Парыж) зачапіў аўтамабіль спецтэхнікі, загарэўся і ўпаў на ўзлётна-пасадачную паласу.

На борце самалёта знаходзіліся адзін пасажыр, прэзідэнт французскай нафтавай кампаніі Total Крыстоф дэ Маржэры, і тры члены экіпажа. Усе яны загінулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930