Знайсці
21.10.2014 / 07:3021РусŁacБел

Крушэнне самалёта ў Маскве: загінуў прэзідэнт найбуйнейшай нафтавай кампаніі Total

У маскоўскім аэрапорце «Унукава» пры ўзлёце разбіўся лёгкаматорны самалёт Falcon-50, на якім знаходзіўся 63-гадовы кіраўнік рады дырэктараў найбуйнейшай французскай нафтавай кампаніі Total Крыстаф дэ Маржэры.

Прычынай катастрофы ў прэс-службе аэрапорта лічаць сутыкненне самалёта са снегаўборачным камбайнам, які па няясных прычынах апынуўся на УПП. Самалёт на ўзлёце, па папярэдніх дадзеных, сутыкнуўся са снегаўборачнай машынай, што прывяло да рэзкага зніжэння хуткасці і падзення.

Паводле папярэдніх звестак, загінулі пяць чалавек — пасажыр і тры члены экіпажа, а таксама кіроўца снегаўборачнай машыны.

Total, адна з найбуйнейшых у свеце нафтагазавых кампаній, з'яўляецца аператарам аднаго з трох праектаў у Расіі - Хар'ягінскага нафтавага радовішча ў Ненецкай АТ. У 2008 годзе Total стала першым партнёрам «Газпрома» ў распрацоўцы першай фазы Штокманаўскага газакандэнсатнага радовішча з доляй у 25%.

Аднак пасля ўвядзення Захадам санкцый супраць Расіі ў сувязі з яе роляй у падзеях на Украіне будучыню праектаў Total ў Расіі апынулася пад пытаннем.

У мінулым месяцы кіраўніцтва Total заявіла, што санкцыі не паўплываюць на праекце «Ямал СПГ», і што кампанія не збіраецца сыходзіць з Расіі.

У той жа час раней з-за санкцый Total прыпыніла супрацоўніцтва з расійскай кампаніяй «Лукойл» па сумеснай распрацоўцы радовішчаў у Заходняй Сібіры

Бі-Бі-Сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930