Знайсці
20.10.2014 / 17:09РусŁacБел

Паркоўкі ў цэнтры Мінска абсталююць аўтаматызаванай сістэмай аплаты

Паркоўкі ў цэнтры Мінска на працягу паўгода абсталююць аўтаматызаванай сістэмай аплаты.

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам галоўны інжынер унітарнага прадпрыемства «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Пётр Пруднікаў.

Зона платнай паркоўкі да канца года будзе абсталявана ў раёне вуліц Камсамольскай — Інтэрнацыянальнай — Рэвалюцыйнай. Паркаматы тут будуць працаваць на сонечных батарэях. На пачатковым этапе аплаціць паркоўку можна будзе толькі наяўнымі, а затым і з дапамогай банкаўскай карткі, СМС-паведамлення, дадатку для мабільнага тэлефона. Пасля платная паркоўка з'явіцца на вуліцы К.Маркса. «У цэлым пастаўлена задача на працягу паўгода абсталяваць аўтаматызаванай сістэмай аплаты парковак цэнтр горада», — сказаў Пётр Пруднікаў.

На платных паркоўках на вуліцах Ленінградскай і Гікала з 1 кастрычніка праводзілася тэсціраванне сістэмы аплаты машына-месц з дапамогай СМС-паведамленняў і дадатку да смартфона. За гэты час з дапамогай СМС стаянку аплацілі больш за 1,5 тыс. аўтааматараў.

За студзень-верасень 2014 года ў Мінску эвакуатары адправілі на ахоўныя стаянкі 14566 транспартных сродкаў, у большасці сваёй прыпаркаваных з парушэннем правіл. Адбуксіроўцы на штрафстаянку ў абавязковым парадку падлягаюць аўтамабілі, пакінутыя ў зоне дзеяння дарожных знакаў, што забараняюць спыненне і стаянку, а таксама машыны, за рулём якіх знаходзяцца кіроўцы ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення, асобы без пасведчання кіроўцы.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера