Знайсці
20.10.2014 / 13:18РусŁacБел

Прэзідэнт Турцыі наведае Беларусь

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган наведае Беларусь з афіцыйным візітам, паведаміў у праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» вечарам 19 кастрычніка старшыня савета рэспублікі нацыянальнага сходу Анатоль Рубінаў. 

14—16 кастрычніка Рубінаў наведваў Турцыю на чале беларускай парламенцкай дэлегацыі. Падчас гэтага візіту адбылася яго сустрэча з прэзідэнтам Турцыі. 

Паводле слоў спікера верхняй палаты беларускага парламента, Эрдаган разглядае Беларусь у якасці асноўнага партнёра на паўночным напрамку. 

Пасол Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных паведаміў, што зараз абмяркоўваюцца перспектывы стварэння ў гэтай краіне сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, будаўнічай тэхнікі. Такое супрацоўніцтва, паводле яго слоў, дазволіць Беларусі ў далейшым выйсці на рынкі Блізкага Усходу і Афрыкі

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера