Знайсці
10.10.2014 / 07:4217РусŁacБел

За выкананне «хіта пра Пуціна» на «Барысаў-арэне» затрыманыя дзясяткі беларускіх і ўкраінскіх заўзятараў

У Барысаўскім раённым судзе канвеерам судзяць футбольных фанатаў, затрыманых перад матчам Беларусь—Украіна ў Барысаве і пасля яго.

Некаторых затрымалі яшчэ ў Мінску, па дарозе на гульню.

Пра гэта паведамляе Мар'яна Калініна, дзяўчына беларуса Арцёма Бабоўнікава, якога таксама затрымалі на выхадзе са стадыёна будуць судзіць за шалік з беларускай сімволікай.

У судзе прысутнічае ўкраінскі консул.

Паводле звестак міліцыі, было затрымана 42 асобы. У асяродку футбольных фанатаў называлі лічбу больш за 130 затрыманых.

Як паведамляла карэспандэнтка «Нашай Нівы» з месцы падзей, частку затрыманых адпускалі без складання пратаколаў. Гэтым можа тлумачыцца разыходжанне ў лічбах.

Паводле інфармацыі Football.ua, украінскіх заўзятараў затрымлівалі ў Барысаве пасля матча зборнай нібыта за нецэнзурную лаянку.

Насамрэч, мяркуецца, што яны затрыманыя за выкананне «хіта пра Пуціна».

Разам з тым як паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», па сведчанні беларускіх фанатаў, затрымана больш за 30 беларусаў.

Так, Арцёма Бабоўнікава забралі за паленне фаера, факт затрымання бачыла і зняла на камеру карэспандэнтка «Нашай Нівы». Тады яе таксама затрымалі і вымусілі выдаліць кадры. Бабоўнікава даставілі ў Барысаўскі РАУС.

Затрымалі Уладзя Лобаха з Мазыра, які быў у бел-чырвона-белым шаліку, ён і паведаміў, што з ім у аўтазаку 30 чалавек.

Ёсць інфармацыя, што дзвюх дзяўчат-беларусак затрымалі за ўкраінскую сімволіку.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930