Знайсці
20.09.2014 / 20:573РусŁacБел

Брытанец вынайшаў «замок для ўсіх дзвярэй» ВІДЭА

66-гадовы брытанец Боб Фіцджон распрацаваў у сябе на кухні прыладу Easylock.

Яно здольна зачыніць зсярэдзіны амаль любыя дзверы ў свеце. На запуск масавай вытворчасці сваёй вынаходкі ён сабраў больш за 10 тысяч фунтаў стэрлінгаў ад краўдфандынгавага сайта IndieGogo.

Сталёвая канструкцыя, якая важыць менш за мабільны тэлефон, блакуе любыя дзверы, якія адчыняюцца ўсярэдзіну, і можа выкарыстоўвацца ў любым кутку зямнога шара, забяспечваючы дадатковую бяспеку для гасцей, якія пражываюць у хосталах і пляжных хацінах. Адна яго частка мацуецца да краю дзвярэй, другая - да дзвярной каробкі, перадае RT.

Аўтар вынаходкі называе яго «найлепшым падарункам падарожніку». У падзяку сваім спонсарам за фінансавую падтрымку ён адправіў ім гатовыя вырабы.

«У першую чаргу я думаў пра бяспеку сваіх унукаў. Прыйдзе час, яны пачнуць падарожнічаць па свеце, і я хачу гарантаваць іх бяспеку», - так брытанец тлумачыць, што падштурхнула яго да стварэння Easylock.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930