Знайсці
20.09.2014 / 19:392РусŁacБел

Мінскае «Дынама» выйграла ў ніжагародскага «Тарпеда» (РФ) у матчы чэмпіянату КХЛ

У заключным матчы першай у цяперашнім чэмпіянаце КХЛ хатняй серыі мінскае «Дынама» выйграла ў ніжагародскага «Тарпеда» з лікам 3: 0 (1: 0, 2: 0, 0: 0). Сустрэча прайшла 20 верасня ў прысутнасці 12.993 гледачоў (найменшая колькасць за чатыры паядынкі на сваёй пляцоўцы).

Шайбы закінулі Джонатан Чычу (10.55, у большасці, асістэнты - Пол Щахура, Аляксей Калюжны) і Нік Бэйл (30.37, у большасці 4х3, Аляксей Калюжны, Пол Щахура; 36.31, пас - Дзмітрый Мялешка);

Склад «Дынама»: Мільчакоў; Гарошка - Крайчак, Калюжны - Щахура - Чычу; Нагачоў - Бэйл, Лінгле - Веске - Элісан; Лісавец - Шынкевіч, Мялешка - Кітараў - Кулакоў; Гаўрусеў - Дрозд - Развадоўскі; Паўловіч.

Штрафны час: 8 - 12 (Гаўрусёў, 15.16, Лісавец, 25.04, Веске, 29.27, Щахура, 33.40 - Бярнацкі, 9.00, 29.48, 43.21, Нокелайнен, 27.27, Бабчук, 29.24, Галузін, 53.37).

Пасля сямі гульняў «Дынама» з 12 ачкамі займае чацвёртае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 3 перамогі ў асноўны час, 1 - у авертайме і пацярпеўшы 2 паразы ў асноўны час і 1 па булітах (розніца шайбаў 21-21). У хатняй серыі каманда набрала 10 ачкоў з 12.

Бамбардзіры па сістэме «гол + пас»: Чычу - 14 (5 + 9), Лінгле - 8 (3 +5), Элісан - 7 (3 +4), Щахура - 5 (3 +2), Бэйл, Веске - па 5 (2 + 3), Калюжны - 4 (0 +4), Гаўрусеў - 2 (2 +0), Мялешка - 2 (1 +1), Кулакоў - 1 (0 +1).

Наступныя чатыры матчы «Дынама» правядзе на выездзе: 23 верасня - зноў з ніжагародскім «Тарпеда», 25-га - з чарапавецкай «Северсталлю», 27-га - з маскоўскім ЦСКА, 29-га - з браціслаўскім «Слованам».

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера