Знайсці
20.09.2014 / 19:351РусŁacБел

НАТА перагледзіць адносіны з РФ

Адной з асноўных тэм сустрэчы вышэйшага ваеннага камандавання НАТА перагляд адносін Альянсу з Расеяй.

Пра гэта заявіў старшыня ваеннага камітэта НАТА Кнуд Бартэлс, паведамляе AFP.

Сустрэча праходзіць 20 верасня ў сталіцы Літвы.

«Галоўным у нашых дыскусіях будзе распрацоўка і імплементацыя нашага плана дзеянняў», - падкрэсліў генерал Бартэлс, маючы на ўвазе новыя ініцыятывы, агучаныя на апошнім саміце НАТА ва Уэльсе.

Яны прадугледжваюць падрыхтоўку сіл хуткага рэагавання, ратацыю кантынгенту і вайсковага абсталявання ў Усходняй Еўропе.

У сваю чаргу прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, вітаючы ўдзельнікаў сустрэчы, заклікала НАТА не губляць часу і выразна прадэманстраваць фактар стрымлівання.

«Мы разумеем, што непадрыхтаванасць не можа быць нашай стратэгічнай слабасцю. Сітуацыя ў галіне бяспекі карэнным чынам змянілася ўжо паўгода таму», - адзначыла Грыбаўскайце. Раней стала вядома, што неўзабаве НАТА створыць новыя рэгіянальныя цэнтры камандавання і кантролю ў краінах Балтыі і Польшчы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера