Знайсці
20.09.2014 / 09:1316РусŁacБел

Кантактная група па Украіне дамовілася пра стварэнне 30-кіламетровай нейтральнай зоны

У Менску каля другой гадзіны ночы быў падпісаны мэмарандум аб мерах па спыненьні ўзброенага канфлікту на паўднёвым усходзе Ўкраіны. Усяго сустрэча трохбаковай кантактнай групы доўжылася каля сямі гадзінаў разам з вячэрай.

Падпісаны мэмарандум складаецца з 8 пунктаў, якія ўтрымліваюць наступнае:

  • спыненьне агню;
  • спыненьне вайсковых фармаваньняў на пазыцыях, якія ёсьць на 19 верасьня;
  • адвод цяжкага ўзбраеньня на дальнасьць 15 кілямэтраў ад лініі супрацьстаяньня;
  • адвод артылерыйскай зброі дыямэтрам больш за 100 мм і болей далей за дальнасьць стральбы;
  • дэмантаж інжынэрных вайсковых забудоў; забарона на ўсталяваньне новых мінна-падрыўных забудоў;
  • забарона на палёты вайсковай авіяцыі, акрамя беспілотнікаў АБСЭ;
  • маніторынг АБСЭ уздоўж усёй украіна-расейскай мяжы у зоне канфлікту;
  • маніторынг АБСЭ ва ўсёй зоне канфлікту;
  • вывад усіх замежных наёмнікаў з абодвух бакоў.

Былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма назваў перамовы «цяжкімі», але адзначыў, што «стварэньне 30 кілямэтровай зоны бясьпекі дасьць шанец на ўсталяваньне сапраўднага міру».

Паводле Платніцкага, статус ДНР і ЛНР на паседжаньні кантактнай групы не абмяркоўваўся.

«Некаторыя парушэньні пратаколу ад 5 верасьня былі, але сёньня гэтаму будзе пастаўленая кропка», — запэўніў Платніцкі.

Аляксандр Захарчанка заявіў, што ДНР і ЛНР не адмяўляюцца ад ідэі незалежнасьці.

«Зараз мы будзем выстройваць сваю вэртыкаль улады, дамагацца прызнаньня нашай незалежнасьці нам і ня трэба — сёньняшнія перамовы — ужо ёсьць прызнаньне нашай незалежнасьці. Ніякіх выбараў Украіны на тэрыторыі ДНР і ЛНР ня будзе ані ў лістападзе, ані пазьней», — заявіў Аляксандр Захарчанка расейскаму тэлеканалу Lifenews.

Пасол Расеі ва Ўкраіне Міхаіл Зурабаў запэўніў, што працэс абмену палоннымі будзе працягвацца па сьпісах, якія прадстаўляюць бакі. Удзельнікі перамоваў сказалі, што праца кантактнай групы на гэтым не заканчваецца, але не ўдакладнілі, калі адбудзецца чарговая сустрэча.

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930