Знайсці
19.09.2014 / 22:201РусŁacБел

Капітан Дубавец і яго карабель

17 верасня Сяргей Дубавец гаварыў пра сваю новую кнігу «Сіні карабель у блакітным моры плыве».

«Я хацеў бы ўсіх, хто чытаў мае ранейшыя кніжкі, крыху расчараваць, таму што ў гэтай кніжцы нічога падобнага вы не знойдзеце. Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло бы здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, я хацеў напісаць кніжку ні пра што. І калі мне ўдалося напісаць кніжку ні пра што, я буду адчуваць сябе шчаслівым чалавекам».

«Прыходзіць такі час, калі песня пра цудоўную восень на дварэ падаецца найбольш актуальнай, таму што нашы рэаліі – палітыкі, грамадскага жыцця, сацыяльныя ўсялякія рэаліі спыніліся дваццаць гадоў таму на адной кропцы. І калі чалавек спрабуе аналізаваць гэта як публіцыст, аналітык, то ловіць сябе на думцы, што такое ўжо пісаў дзесяць гадоў таму, пятнаццаць гадоў таму. Я магу гэта узяць і сёння надрукаваць як абсалютна новы тэкст, і ў мяне будзе куча каментароў, шырокая рэакцыя, розгалас, хоць тэкст мог пісацца і дваццаць гадоў таму – тэкст пра актуальнае.

Адбываецца такое змяшчэнне полюсаў, тое, што звычайна актуальнае – палітыка, грамадскае жыццё, яно ў нас робіцца вечным, а восень на дварэ раптам становіцца абсалютна актуальнай».

«На захадзе, дзе трошкі дасягнулі большай дэмакратыі ў жыцці, у свой час таксама перажывалі такія абсурды ў галіне палітыкі, правоў чалавека, грамадскіх свабодаў. І тады выходзіла на сцэну зусім іншая літаратура, літаратура, якая гэта высмейвала, літаратура, якая з гэтага адкрыта сцябалася, літаратура абсурду. Выходзілі ўтапічныя раманы. І гэтая літаратура дазваляла грамадству неяк ачуняць, паглядзець на сябе і сказаць: чаму ж мы такія крывыя? Такая культура спрыяла вызваленню людзей ад свайго ўродства ўнутранага.

У Савецкім Саюзе, гэта ўжо ў нашы часы, гэта былі фантасты, браты Стругацкія, у Польшчы гэта быў Станіслаў Лем, таксама лічыцца фантастам, хоць гэта не зусім фантастыка. Гэта хутчэй фантасмагарыстыка, літаратура, якую мне з дзяцінства хацелася пісаць».

«У Беларусі столькі класных ёсць ініцыятыў культурніцкіх. Я згадваю, што абсалютна тое самае было ў васьмідзясятыя гады, калі моладзь захаплялася беларуская культурай. А калі гэтай моладзі стала дастаткова шмат, каб уплываць на жыццё ў грамадстве, яна палітызавалася. І ў нас сёння падобная сітуацыя – мноства разумных, класных, прыгожых людзей займаюцца культурным справамі. І дай бог, каб гэта ўсё квітнела, развівалася».

Кніга выйшла ў выдавецве «Ковчег», яе прэзентацыя прайшла ў мінскай кнігарні «логвінаЎ».

lit-bel.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930