Знайсці
19.09.2014 / 19:378РусŁacБел

Нецвярозы кіроўца-бяспраўнік збіў людзей на прыпынку ў Мінску

Нецвярозы кіроўца-бяспраўнік сёння каля 17.00 збіў людзей на прыпынку грамадскага транспарту ў мінскім мікрараёне Малінаўка, паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ Мінска Таццяна Харлінская.

«Малады чалавек выехаў з двара свайго дома па вуліцы Ясеніна, 35, не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту, дзе ў гэты момант знаходзіліся людзі», - распавяла Таццяна Харлінская.

У выніку жанчына, якой на выгляд 50-55 гадоў, памерла на месцы ад атрыманых траўмаў. Мужчына (на выгляд 55 гадоў) шпіталізаваны.

Высветлена, што 22-гадовы кіроўца ў 2011 годзе быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане, у чэрвені 2014 ён зноў быў пазбаўлены правоў па той жа прычыне. Мяркуючы па знешніх прыкметах, ёсць усе падставы меркаваць, што ў гэты раз ён таксама знаходзіцца ў стане моцнага алкагольнага ап'янення.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930