Знайсці
19.09.2014 / 20:0921РусŁacБел

Арганізатары «кінапрагляду ў пераходзе» асуджаныя на некалькі сутак

Сёння ў Маскоўскім судзе Мінска адбыўся суд на арганізатарамі «кінапраглядаў у пераходзе».

Яны што кепскае рабілі? Кралі, ламалі? Пляваліся, мацюкаліся? Не, проста хацелі зладзіць незвычайнае культурнае мерапрыемства. Юнакі та цягнуцца да культуры.

І вось — Настасся Доль і Зміцер Латушкін былі асуджаныя па артыкулах 17.1 і 23.4 — «нецэнзурная лаянка» і «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі». Паводле выраку суддзі Таццяны Мотыль Настасся атрымала 6 сутак, Зміцер — 5. 

«Нам поступила информация о проведении шествия или митинга в подземном переходе», — сведчыў у судзе мінскі спецназавец.

Настасся Доль

Сведкі, якія знаходзіліся за дзвярыма залы суда, паведамілі, што ў перапынку на азнаямленне з матэрыяламі справы Змітра адвялі ў кабінет суддзі і, верагодна, асудзілі ў гэты момант, без удзелу адваката і сведак. 

Падтрымаць асужданых прыйшло каля 15 чалавек. 

Нагадаем, што ўчора міліцыя затрымала каля 30 ўдзельнікаў мерапрыемства ў пераходзе каля журфака БДУ. Пазней усіх, акрамя агранізатараў, адпусцілі.

Тыдзень таму каля 25 чалавек былі затрыманыя падчас аналагічнага кінапрагляду ў парку Горкага. 

nn.by, фота Ірыны Арахоўскай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930