Лукашэнка: У краіне даўно трэба было павышаць пенсійны ўзрост
Пытанне павышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі пакуль не абмяркоўваецца. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам Аршанскага льнокамбіната.
У той жа час Лукашэнка мяркуе, што ў краіне даўно трэба было павышаць пенсійны ўзрост. «Але вы гэтага не хочаце. Але майце на ўвазе: такая будзе і пенсія», — Лукашэнка.
«Калі б у нас быў вышэйшы пенсійны ўзрост, то вялікую масу грошай мы маглі б дзяліць на меншую колькасць пенсіянераў і пенсія была б значна вышэйшая. Але калі вы гэтага не хочаце - добра. Будзем шукаць іншыя шляхі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка звярнуў увагу, што ў краіне адзін пенсіянер прыпадае на 1,3 працуючага. «Гэта ненармальна. Трэба, каб суадносіны было хаця б 1:3», — сказаў ён.
Апытанка
0
0
0
0
0
0
Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
 3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Частцы Беларусі пагражае замаразак да мінус 10
 1
Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
 3
«Здраднік і падлюга». Дарадца прэзідэнта Польшчы — пра суддзю Шміта, які збег у Беларусь
 9
Шрайбман адказаў Кныровічу: Як пры такім падыходзе можна лічыць сябе беларускім палітыкам?
 31
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера