Знайсці
19.09.2014 / 13:4640РусŁacБел

Польскі прэм'ер: Зброя для Украіны? Я ж жанчына

Новы польскі прэм'ер Эва Копач пракаментавала пытанне магчымых паставак зброі ва Украіну. Размова з журналістамі на гэтую тэму адбылася падчас прэзентацыі новага складу Кабінета міністраў.

Адказваючы на пытанне адносна падтрымкі Украіны зброяй, Копач адзначыла, што падыходзіць да яго перш за ўсё як жанчына.

«Вы ведаеце, я жанчына. Я ўяўляю, што б я зрабіла, калі б на вуліцы чалавек размахваў вострым інструментам, або трымаў пісталет у руцэ.

Першая думка: «там, ззаду мяне — мой дом і мае дзеці. Таму я б зайшла ў дом, замкнула яго і клапацілася пра дзяцей», — сказала яна.

«Польшча павінна паводзіць сябе як польская разумная жанчына. Наша бяспека, наша краіна, наш дом, нашы дзеці! Гэта найбольш важна!» — дадала Копач.

Аднак, па яе словах, гэта не азначае, што Польшча павінна «прамаўляць асобным голасам» ад ЕС.

«Калі вялікая еўрапейская сям'я хоча дапамагчы, то мы павінны быць уцягнутыя ў гэтую дапамогу, але сумесна з іншымі краінамі», — адзначыла новы прэм'ер Польшчы.

Заўважым, што выказванні Копач выклікалі абурэнне ў польскіх журналістаў.

eurointegration.com.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930