Знайсці
19.09.2014 / 00:0730РусŁacБел

Шатландыя сказала «не» незалежнасці: «так» — 44,7%, «не» — 55,3%

Падлічаныя ўсе галасы на рэферэндуме ў Шатландыі. Рэгіён прагаласаваў супраць незалежнасці. Усяго за аддзяленне прагаласавалі 1 млн 617 тыс. 989 чалавек (44,7%), супраць — 2 млн 1 тыс. 926 (55,3%). Яўка склала 84.59%. Для перамогі незалежнікам не хапіла 200 тыс. галасоў.

9:15

Кіраўнік цэнтральнай падліковай камісіі Мэры Піткейці заявіла: «Цалкам ясна, што большасць адказала «не» на пытанне рэферэндуму».

Цікава, што Брытанскі фунт стэрлінгаў прыкметна вырас у адносінах да асноўных валют на навінах пра вынік рэферэндуму. У прыватнасці, у дачыненні да еўра курс фунта дасягнуў самай высокай адзнакі за апошнія два гады.

9:30

Прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран паведаміў, што праект далейшага паглыблення самакіравання для Шатландыі будзе апублікаваны ў студзені.

«Мы зрабілі правільна, калі, паважаючы большасць Партыі шатландскіх нацыяналістаў у парламенце Шатландыі, далі шатландскаму народу магчымасць выказацца. (…) І мы пачулі волю народа. …

Шатландцы выказаліся, і вынік зразумелы. Яны захавалі нашу краіну, якая складаецца з чатырох нацый, і, як і мільёны іншых людзей, я шчаслівы».

Першы міністр Шатландыі Алекс Салманд заявіў, што прыняў «дэмакратычны вердыкт, вынесены народам Шатландыі».

«Я заклікаю ўсю Шатландыю сваім прыкладам і прыняць дэмакратычна выказаную волю народа Шатландыі», — сказаў ён.

* * *

Галасы лічылі ўсю ноч, але адразу пасля першага exit polla ў 00:30, стала ясна, што праціўнікі незалежнасці перамогуць. Яны правялі кампанію «Мы любім Шатландыю, але «не», дзякуй».

Розніца ў суадносінах 45%—55% захоўвалася ўсю ноч, праўда, надзеі незалежнікаў выраслі, калі яны перамаглі ў Глазга (53%, найбуйнейшым горадзе), а таксама ў Дандзі (56%). «Так» сказаў Заходні Дамбартоншыр (53%) і Паўночны Ланаркшайр, вось здаецца і ўсё.

Пасля 7-й раніцы заставалася падлічыць галасы ў шасці акругах, у тым ліку ў сталічным Эдынбургу. Так вось, Аргайл і Б'ют сказалі «не». «Так» – 41,5%, «не» – 58,5% Абердыншыр таксама сказаў «не» («так» усяго 39,6%). Эдынбург сказаў «не» — 61% галасамі, за незалежнасць прагаласавалі ўсяго 39%.

Пазней Намеснік прэм'ер-міністр Шатландыі Нікола Стэрджэн прызнала, што праціўнікі незалежнасці перамаглі.

7:18

Поўнач Шатландыі таксама выкзалася супраць незалежнасці. Аркнейскія выспы сказалі «не», за незалежнасць выказаліся там 33%, Шэтландскія выспы — «так» 36%, «не» — 64.

00:32

Апытанне інтэрнет-кампаніі YouGov, паведамляе Бі-Бі-Сі. сведчыць, што «Не» незалежнасці сказалі 54%, «так» — 46%.

Вынікі заснаваныя на тэлефонным апытанні людзей, з якімі звязаліся пасля іх візіту на выбарчыя ўчасткі і апыталі, як яны прагаласавалі. Прэзідэнт кампаніі Пітэр Кельнер заявіў SkyNews, што было апытана 3 тыс. чалавек, «Я ўпэўнены на 99% у выніках апытання», — сказаў ён.

***

У Шатландыі а 00:00 паводле мінскага часу завяршылася галасаванне на рэферэндуме аб незалежнасці ад Вялікабрытаніі.

Паводле папярэдніх звестак, яўка была значнай — каля участкаў для галасавання выстройваліся чэргі з ахвотных прыняць удзел у рэферэндуме. Зарэгістраваліся для галасавання 4,2 млн чалавек (97% тых, хто мае права голасу).

Выбаршчыкам трэба было адказаць «Так» ці «Не» на адзінае пытанне: «Ці павінна Шатландыя быць незалежнай краінай?». Калі вынікі будуць станоўчыя, 24 сакавіка 2015 г. Шатландыя абвесціць незалежнасць.

Канчатковыя вынікі рэферэндуму стануць вядомыя да раніцы пятніцы (05:00—07:00), будзе апрацоўка галасоў ва ўсіх 32 акругах.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930