Прэзідэнт ЗША Барак Абама прыляцеў у Эстонію
Самалёт прэзідэнта ЗША Барака Абамы прызямліўся ў сталіцы Эстоніі ў сераду ў 6:20. Тартуская шаша і раён крамы Stockmann - пад асабліва пільнай увагай паліцыі, паведамляе Delfi.ee
Прэзідэнта ЗША сустракалі шматлікія журналісты і шмат служачых розных ведамстваў. Абама выйшаў з самалёта прыкладна праз 10 хвілін пасля прызямлення, сеў у свой браніраваны лімузін і з'ехаў.
Перад Кадрыоргскім палацам прэзідэнта ЗША сустрэлі школьнікі, з якімі Абама павітаўся асобна. Пасля гэтага ён павітаўся з прэм'ер-міністрам Тааві Рыйвасом і членамі ўрада Эстоніі.
Прэзідэнт Абама таксама сустрэнецца з прэзідэнтам Эстоніі Тоомасам Хендрыкам Ільвесам, прэзідэнтам Латвіі Андрысам Берзіньшам і прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце.
Абама таксама выступіць з адкрытай прамовай у канцэртнай зале Nordea пасля абеду.