Знайсці
03.09.2014 / 09:203РусŁacБел

СКР: Фотакарэспандэнт «Россия сегодня» Сценін загінуў пад Данецкам

Зніклы ў пачатку жніўня ва Украіне фотакарэспандэнт агенцтва «Россия сегодня» (РІА Навіны) Андрэй Сценін загінуў у раёне Данецка каля месяца таму, паведаміў генеральны дырэктар агенцтва Дзмітрый Кісялёў са спасылкай на экспертызу Следчага камітэта Расіі.

«Наш калега фотакарэспандэнт Андрэй Сценін загінуў. Аказваецца, ён не быў у палоне. Аказваецца, яго не збіраліся ні мяняць на кагосьці з украінскіх вайскоўцаў, ні вінаваціць у тэрарыстычнай дзейнасці», - гаворыцца ў заяве Кісялёва.

Як гаворыцца на сайце следчага камітэта Расіі, смерць Сценіна ўстанавілі пасля заключэння судова-медыцынскай і малекулярна-генетычнай экспертыз загінулых на паўднёвым усходзе Украіны.

Паводле інфармацыі СКР, увечары 6 жніўня журналіст на аўтамабілі «Рэно-Логан» у складзе калоны бежанцаў рухаўся па дарозе Снежнае — Дзмітраўка. Украінская армія адкрыла агонь на паражэнне, у выніку чаго было знішчана больш за 10 машын, у тым ліку аўтамабіль Сценіна, сцвярджаюць расійскія следчыя.

«Толькі 27 жніўня прадстаўнікам апалчэння ўдалося перадаць у распараджэнне расійскага следства пакет з фрагментамі абгарэлых астанкаў пяці чалавечых целаў, выяўленых у згарэлай машыне «Рэно-Логан», - паведамляе СКР.

Украінскі бок пакуль не пракаментаваў высновы расійскіх следчых.

33-гадовы фотакарэспандэнт Андрэй Сценін не выходзіў на сувязь з 5 жніўня.

Бі-Бі-Сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера