Знайсці
02.09.2014 / 23:1911РусŁacБел

У Беларусі ўвядуць банкаўскія карткі для школьнікаў

Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар «Беларусбанка» Анатоль Багавік.

У інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь-1» Багавік распавёў, што цяпер карткі ўжо тэстуюцца ў адзінаццаці школах Мінска. Разлічвацца картай можна як у школьным буфеце, так і ў любым сталічным магазіне.

У той жа час бацькі заўсёды могуць кантраляваць выдаткі свайго дзіцяці — ім прыходзяць смс-паведамленні, што была праведзена аперацыя, пазначаецца сума і гандлёвы пункт.

Акрамя таго, картка навучэнца мае выкарыстоўвацца і ў якасці электроннага пропуску для ўліку часу. Гэта дапаможа сачыць за наведваннем заняткаў, а бацькам прыходзяць смс з інфармацыяй, калі іх дзіця прыходзіць у школу альбо калі ідзе дахаты. У найбліжэйшыя паўгода функцыянал карты будзе пашыраны: яе можна будзе выкарыстаць у якасці праязнога дакумента ў транспарце і як уваходны білет у бібліятэкі і музеі.

Уладзіслаў Швядовіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930