Знайсці
02.09.2014 / 22:367РусŁacБел

Крэмль прапанаваў апублікаваць запіс размовы Пуціна з Барозу

Адміністрацыя прэзідэнта РФ гатовая апублікаваць запіс размовы Уладзіміра Пуціна з кіраўніком Еўракамісіі Жазэ Мануэлам Барозу, «каб зняць усе непаразуменні».

Такая прапанова ўтрымліваецца ў лісце, накіраваным пастаянным прадстаўніком Расіі пры ЕС Уладзімірам Чыжовым на імя Барозу.

Чыжоў даў Барозу два дні, каб паведаміць аб магчымых пярэчаннях супраць публікацыі запісу. Раней памочнік Пуціна Юрый Ушакоў заявіў, што кіраўнік Еўракамісіі працытаваў словы расійскага прэзідэнта аб узяцці Кіева па-за кантэкстам, сказіўшы іх сэнс.

«Гэта некарэктна, гэта выходзіць за рамкі дыпламатычнай практыкі, калі гэта было зроблена. Гэта ўвогуле мне ўяўляецца проста нявартым сур'ёзнага палітычнага дзеяча», — дадаў Ушакоў.

1 верасня італьянская Repubblica апублікавала аповяд Барозу аб размове з Пуціным, прысвечанай вайсковаму канфлікту ва Украіне. Кіраўнік Еўракамісіі задаў прэзідэнту Расіі пытанне з нагоды ўварвання ва Украіну расейскіх войскаў. У адказ, па словах Барозу, Пуцін пачаў пагражаць і заўважыў, што «пры жаданні возьме Кіеў за два тыдні».

slon.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930