Знайсці
02.09.2014 / 21:57РусŁacБел

21-гадовы жыхар Баранавіч асуджаны за разбойны напад на састарэлую жанчыну, якая пусціла яго пажыць у сваю кватэру

За разбойны напад на састарэлую жанчыну асуджаны 21-гадовы непрацоўны жыхар Баранавіч. 

Як паведаміў начальнік аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Алена Лешчанка, у лютым 2014 года адзінокая 80-гадовая жанчына, якая жыве ў Баранавічах, пусціла пажыць у сваю кватэру гэтага маладога чалавека і яго знаёмую. 

Вечарам 8 сакавіка кватарант, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, стаў патрабаваць у гаспадыні кватэры грошы. Пасля таго як тая заявіла, што грошай у яе няма, мужчына стаў біць пенсіянерку рукамі па галаве і тулаву. Затым забраў схаваныя ў надзетым на яе адзенні грошы, 127 тыс. рублёў, і ўцёк з месца злачынства. 

Пацярпелая выбегла на балкон кватэры і стала клікаць дапамогу. Суседзі выклікалі хуткую дапамогу, якая даставіла жанчыну ў бальніцу. Пацярпелую шпіталізавалі. Ёй былі прычынены лёгкія цялесныя пашкоджанні, якія пацягнулі кароткачасовае расстройства здароўя. 

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі маладога чалавека 10 сакавіка. У яго канфіскавалі грошы, якімі ён завалодаў. 

11 ліпеня суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў маладога чалавека вінаватым ва ўчыненні злачынства на падставе ч. 1 арт. 207 Крымінальнага кодэкса (разбой) і прыгаварыў да трох гадоў шасці месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

«Асуджаны абскардзіў прыгавор. Ён прасіў перакваліфікаваць яго дзеянні на грабеж і прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, — адзначыла Лешчанка. — 2 верасня калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда пакінула прыгавор без змены, і ён набыў моц».

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930