Знайсці
02.09.2014 / 11:491РусŁacБел

У Карэліцкім раёне ў кавярні атруціліся дзесяць чалавек

Карэліцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па факце парушэнняў санітарна-эпідэміялагічных правілаў, што пацягнула па неасцярожнасці захворванне і атручэнне людзей (ч. 1 арт. 336 КК).

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, больш за 10 чалавек, якія наведалі 12 і 13 ліпеня 2адзін з аб'ектаў грамадскага харчавання ў Карэлічах, звярнуліся ва ўстановы аховы здароўя са скаргамі на стан здароўя. У выніку абследавання ў іх было выяўлена інфекцыйнае захворванне — сальманелёз. Такі ж дыягназ пастаўлены двум работнікам установы.

Напярэдадні атручэння спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў названым аб'екце быў выяўлены шэраг сур'ёзных парушэнняў, у тым ліку невыкананне паслядоўнасці тэхналагічнага працэсу прыгатавання ежы.

Следчымі ў межах высвятлення прычын і ўмоў здарэння ўстаноўлена, што з боку адміністрацыі ўстановы не былі прынятыя своечасовыя меры па ўстараненні парушэнняў. Акрамя таго, яны дазволілі грамадзянам прынесці на кухню ўласныя прадукты для наступнага прыгатавання страў у антысанітарных умовах.

Па выніках праверкі следства прыняло рашэнне аб распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да старшага кухара рэстарана, адказнай за выкананне санітарных норм і санітарна-эпідэміялагічных правілаў. У яго межах следчыя ўстанаўліваюць канкрэтную крыніцу небяспечнай інфекцыі, а таксама грамадзян іншых рэгіёнаў краіны, якія наведалі аб'ект грамадскага харчавання, якія маглі атрымаць аналагічнае захворванне.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930