Знайсці
02.09.2014 / 09:189РусŁacБел

Усе геконы загінулі

Расійскі спадарожнік «Фатон-М» датэрмінова спыніў эксперымент па даследаванні палавой цягі ва ўмовах космасу.

«Пасля здабывання біяаб'ектаў са спускальнага апарата для правядзення першаснага абследавання было ўстаноўлена, што мухі-дразафілы перанеслі касмічны палёт добра, паспяхова развіваліся і размнажаліся. Усе геконы, на жаль, загінулі», — паведамілі ў Раскосмасе.

Яшчаркі памерлі за тыдзень да пасадкі, іх целы часткова муміфікаваліся.

На борце биоспутника Фатон-М4 у космас адпраўлялі пяць геконаў, мушкі-дразафілы, яйкі тутавага шаўкапрада, грыбы і насенне вышэйшых раслін.

Апарат быў запушчаны з касмадрома Байканур 19 ліпеня, на тры тыдні пазней запланаванага тэрміну. 24 ліпеня расійскі Цэнтр кіравання палётамі страціў сувязь з ім, што магло прывесці да страты спадарожніка. Пазней сувязь была адноўлена.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930