Знайсці
01.09.2014 / 17:467РусŁacБел

У ЦВК пакуль не бачаць падстаў для правядзення прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку-красавіку 2015 года

У Цэнтрвыбаркаме Беларусі пакуль не бачаць падстаў для правядзення прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку-красавіку 2015 года, заявіў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, каментуючы ініцыятыву Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі аб правядзенні выбараў вясной наступнага года. 

Сваю прапанову прызначыць выбары на сакавік-красавік 2015 года ў ЛДП растлумачылі тым, што гэта «аптымальная дата правядзення выбараў па многіх прычынах, і самае галоўнае — у гэты час удзел у выбарах возьме максімальная колькасць выбаршчыкаў». 

«Такая прапанова не супярэчыць заканадаўству, але павінны быць важкія падставы», — заявіў Лазавік. Ён падкрэсліў, што тэрміны правядзення выбараў устанаўлівае заканадаўства. «Як правіла, выбары і парламента, і прэзідэнта, і дэпутатаў мясцовых саветаў прызначаюцца дзесьці бліжэй да крайняй даты (магчымага правядзення). Перанос у нас у гісторыі ажыццяўляўся на досыць вялікі перыяд — больш за месяц, было такое, але для гэтага патрэбныя падставы. На сённяшні дзень я такіх падстаў наогул не бачу», — сказаў сакратар ЦВК. 

Паводле яго слоў, наступныя прэзідэнцкія выбары, калі арыентавацца на патрабаванні заканадаўства, павінны адбыцца восенню 2015 года. «Восень — гэта досыць зручны перыяд, асабліва калі дата прызначаецца ўжо пасля заканчэння сельскагаспадарчага года, калі асноўныя палявыя сельгасработы завершаны. А там якраз так і мяркуецца. Таму прапановы могуць быць розныя, мае права кожны грамадзянін і палітычная партыя выказаць сваё меркаванне. А рашэнне будзе прымаць парламент», — сказаў Лазавік.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031