Знайсці
01.09.2014 / 07:2222РусŁacБел

Міхалок абвесціў пра стварэнне гурту Brutto, выпусціў першы кліп ВІДЭА

Пакуль былыя калегі Міхалка па гурце спрабуюць раскруціць праект «Трубяцкой», саліст «Ляпісаў» у дзень закрыцця групы прэзентаваў свой новы праект.

Прычым у традыцыйным для сябе панкаўскім стылі: «Brutto — Бригада Революционного Угара и Творческого Отпора имени Орнеллы Мутти!!!

Стыль ART-BRUT!!!ХІТ-КОР!!!Панкаўскі паўэр-ліфтынг для дзяцей і вар'ятаў!!!

Мы музычны Найк і паэтычная Ікеа!!!»

А прыпеў у першай песні гурту — Fuck the Rest.

У кліпе на яе зняўся, сярод іншых, культавы беларускі кікбаксёр Віталь Гуркоў. Густоўны кліп зняты сярод элегічных беларускіх пейзажаў. У кліпе фігуруе Пагоня, а літары t у выразе Brutto (які па-італьянску азначае «кепскі, грубы, неачышчаны») выкананыя ў форме Беларускага крыжа.

Глядзіце і ацэньвайце самі.

МБ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031