Знайсці
01.09.2014 / 06:55РусŁacБел

Конкурс «Народны журналіст» — 2014

Конкурс «Народны журналіст» працягваецца!

Чакаем тэкст, фотарэпартаж, відэа, аўдыё, блог пра мясцовыя праблемы.

Умова: аўтар не павінен быць прафэсійным журналістам.

Намінацыі: тэкст; мультымэдыя (відэа, фота, аўдыя, інтэрнэт); малады народны журналіст; Баронім сваё (мясцовыя культурныя каштоўнасьці).

Кожны канкурсант атрымае падарунак. Аўтарам найлепшых працаў будуць прызы: 2 ноўтбукі, 2 відэакамэры, а таксама флэшкі.

Усе працы, адпаведныя ўмовам конкурсу, зьявяцца на партале narodny.by <https://vk.com/away.php?to=http%3A%2F%2Fnarodny.by>; найлепшыя будуць прапанаваныя незалежным газэтам, радыё, «Белсату». Пераможцы атрымаюць друкаваны наклад сваіх тэкстаў, каб правесьці мясцовую кампанію.

На Ваша запрашэньне для кансультацыяў і дапамогі прыедзе група экспэртаў.

Апошні тэрмін падачы працаў – 15 кастрычніка 2014 г. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна паслаць свой матэрыял на электронны адрас [email protected] або праз кантактную форму на партале narodny.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930