Знайсці
20.08.2014 / 17:171РусŁacБел

Гурту «Воплі Відаплясава» сарвалі канцэрты ў Расіі

Гурт адмяніў канцэрты з-за забароны на ўезд у Расію, паведаміў лідар «Вопляў Відаплясава» Алег Скрыпка у інтэрв'ю «Эхо Москвы».

«Мы ў Расію ездзіць не можам. У нас былі запланаваныя два канцэрты - на Кубані і ў Маскве. Іх адмянілі, бо мы ўкраінцы», — заявіў Алег Скрыпка.

Са свайго боку, канцэртны дырэктар групы Антон Фокін заявіў «Рускай службе новостей», што афіцыйнай забароны на правядзенне канцэртаў у Расіі група не атрымлівала. «У мяне ніякіх афіцыйных папер няма. Былі запланаваны фестывалі ў Расіі, усё было ў падвешаным стане ў сувязі з абстаноўкай, якая склалася. Неяк па ўзаемным жаданні мы не паехалі: нас не клікалі», - сказаў Фокін ў эфіры радыёстанцыі.

У міністэрстве культуры РФ заявілі, што да забароны канцэртаў «Вопляў Відаплясава» дачынення не маюць. У прэс-службе ведамства сцвярджаюць, што даведаліся аб забароне ад журналістаў.

Раней былі перанесеныя на нявызначаны тэрмін гастролі ў Расіі іншага ўкраінскага гурту — «Акіян Эльзы». Іх правядзенне апынулася пад пытаннем у лютым 2014 года, адразу пасля адхілення ад улады Віктара Януковіча. Саліст групы Святаслаў Вакарчук адкрыта выказваў падтрымку Майдану.

tvrain.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930