Знайсці
20.08.2014 / 16:051РусŁacБел

Расейцы хочуць купіць акцыі баранавіцкага авіязавода

Расійскае ААТ «Аб'яднаная авіябудаўнічая карпарацыя» (ААК) плануе ўвайсці ў склад акцыянераў «558-га авіярамонтнага завода», абяцаючы інвестыцыі і перадачу работ па сэрвісным абслугоўванні самалётаў ВПС Расіі.

Пра гэта 15 жніўня заявіў на форуме «Тэхналогіі ў машынабудаванні» рэгіянальны дырэктар дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва ОАК Аляксей Карасцялёў.

«ААК плануе ўвайсці ў склад акцыянераў «558-га авіяцыйнага рамонтнага завода», — заявіў ён. — Асноўная задача — павелічэнне загрузкі прадпрыемства. Мы плануем развіваць там вытворчасць кампанентаў авіяцыйнай тэхнікі з выхадам на серыйную вытворчасць».

Пра гэта таксама казаў віцэ-прэзідэнт ААТ «ААК» Аляксандр Тулякоў. Паводле яго слоў, на баранавіцкі авіярамонтны завод паступяць інвестыцыі, якія дазволяць асвоіць новыя тэхналогіі і зрабіць таннейшым кошт рамонтных паслуг авіятэхнікі з Расіі і такіх краін, як Алжыр і Ангола. Тулякоў заявіў, што ААК на «558-м авіярамонтным заводзе» плануе пачаць серыйную вытворчасць кампанентаў авіяцыйнай тэхнікі.

Акрамя гэтага, Аляксей Карасцялёў растлумачыў, што баранавіцкаму авіязаводу расейцы перададуць работы па сэрвісным абслугоўванні вучэбна-трэніровачнага самалёта Л-39, які стаяў на ўзбраенні ВПС Расіі, а таксама рамонт інданэзійскіх Су-30.

На думку Карасцялёва, перадача рамонту беларускаму прадпрыемству дазволіць расейцам на 6-8% знізіць кошт паслуг па рамонце.

Прадстаўнікі ААК лічаць, што падобныя інвестыцыі дадуць магчымасць баранавіцкаму прадпрыемству ў 2015 годзе павялічыць аб'ём вытворчасці да $151 млн, а да 2025 годзе гэтыя паказчыкі давесці да $299 млн.

Як распавёў галоўны інжынер-першы намеснік дырэктара ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» Андрэй Тучын, пакуль не вядома, на якіх умовах і колькі працэнтаў акцый атрымаюць расіяне. Пакуль усё гэта знаходзіцца на стадыі перамоваў і абмеркаванняў.

«Хацелася б, каб гэта было рэалізавана, — растлумачыў Тучын. — Калі ўсё пойдзе па плане, аб'ёмы вытворчасці вырастуць за кошт таго, што мы будзем выпускаць дэталі для расейцаў і яны будуць нам даваць пэўныя працы па рамонце».

Па словах галоўнага інжынера, расійскім партнёрам накіравана прапанова з інфармацыяй аб патрэбных інвестыцыях, аднак пакуль ідуць перамовы і называць канкрэтныя сумы рана.

На думку Андрэя Тучына, расійскія інвестыцыі дазволяць заводу павялічыць аб'ёмы вытворчасці. Для гэтага прыйдзецца нарошчваць вытворчыя магутнасці, што прывядзе да стварэння дадатковых працоўных месцаў, укараненнz новых тэхналогій на прадпрыемстве.

Рэалізацыя праекта не нанясе ніякай шкоды абараназдольнасці Беларусі, запэўніў галоўны інжынер авіярамонтнага завода. Паводле яго слоў, абаронны заказ РБ будзе выконвацца ў першую чаргу.

intex-press.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера