Знайсці
20.08.2014 / 14:15РусŁacБел

Сіноптыкі папярэджваюць пра складаныя ўмовы надвор'я ў чацвер, абвешчана штармавое папярэджанне

У чацвер, 21 жніўня, у Беларусі чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я, абвешчанае штармавое папярэджанне,

паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў на прэс-канферэнцыі 20 жніўня.

«Гэта звязана з выхадам з поўдня Еўропы на нашу краіну актыўнага цыклону», — растлумачыў ён.

Паводле слоў сіноптыка, удзень у Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя залевы і навальніцы, пры навальніцах — шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15—20 м/с.

Днём па краіне прагназуецца кантрастная тэмпература паветра — ад 19°С па паўночным захадзе да 28°С па паўднёвым усходзе. 

У Мінску таксама чакаюцца месцамі моцныя ліўні, навальніцы, шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 14 м/с.

«Калі гаварыць папярэдне аб далейшым надвор'і, то вяртання да гарачыні, якая ўстанавілася ў трэцяй дэкадзе ліпеня — пачатку жніўня, пакуль не чакаецца,

— сказаў Рабаў. — Будзе стаяць умерана цёплае і камфортнае надвор'е. У дзённыя гадзіны будзе пераважаць тэмпература паветра 20—26°С, што характэрна для другой паловы жніўня».

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930