Знайсці
20.08.2014 / 11:505РусŁacБел

Пенсіянеры супраць ноу-хау

Нястрымныя-3

Жанр: баявік, трылер, прыгоды
Рэжысёр: Патрык Х’юз
У ролях: Сільвестр Сталонэ, Джэйсан Стэтхэм, Мэл Гібсан, Харысан Форд, Антоніа Бандэрас, Дольф Лундгрэн, Арнольд Шварцэнэгер, Джэт Лі, Келан Латс
ЗША, Францыя, 126 хв.

Барні, Крыстмас і астатнія члены каманды падчас чарговай аперацыі сутыкаюцца з Конрадам Стоўнбэнксам, які шмат гадоў таму заснаваў разам з Барні каманду «Нястрымныя» і лічыўся загінулым. Цяпер Конрад гандлюе зброяй і з’яўляецца тым самым чалавекам, якога Барні было даручана забіць.

Стоўнбэнкс паставіў сабе мэту ліквідаваць «Нястрымных». Барні вырашае, што ў гэтай барацьбе «свежы» падыход можна супрацьпаставіць старым метадам, і папаўняе шэрагі маладзейшымі байцамі, тэхнічна больш падкаванымі. Новая місія ператвараецца ў сутыкненне паміж прадстаўнікамі старой школы і экспертамі ў высокіх тэхналогіях.

Баявік, які напоўніцу эксплуатуе класіку жанру, раней выязджаў за кошт акцёрскага складу і падтрымання духу гэтай класікі, губляе адваяваныя першай і другой часткамі пазіцыі.

Вартыя ўвагі хіба што вядомыя Сталонэ, Шварцэнэгер і Стэтхэм, сцэны з якімі нязменна глядзяцца з цікавасцю, бо распрацаваныя з чаканым гумарам. Набор «маладняка» не надаў фільму крамянасці, новым персанажам катастрафічна не хапае харызмы (сярод іх можна ўбачыць Келана Латса, зорку няўдалага «Геракла: Пачатак легенды» (2013)). Стужка адыходзіць ад заяўленай класікі з вядомымі пенсіянерамі жанру і ператвараецца ў сярэдненькі баевічок, якіх процьма здымаецца ў Галівудзе.

Аднак яшчэ да выхаду трэцяй часткі было заяўлена, што гледачоў чакае сіквел «Нястрымныя-4».

Настасся Уласава

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера