Знайсці
19.08.2014 / 18:059РусŁacБел

Амерыканскія навукоўцы назвалі чарговую дату гібелі чалавецтва

На велізарнай хуткасці да Зямлі ляціць гіганцкі астэроід, які можа сутыкнуцца з нашай планетай і разбурыць яе 16 сакавіка 2880 года.

Як піша The Daily Mail, такія падлікі зрабілі амерыканскія навукоўцы. Астэроід, сутыкненне з якім пагражае Зямлі, носіць імя 1950 DA. Шанцы на сутыкненне ацэньваюцца як адзін да трохсот.

Аб рызыцы з боку астэроіда заявілі даследчыкі з Універсітэта штата Тэнэсі ў ЗША. Па іх дадзеных, астэроід дасягае аднаго кіламетра ў дыяметры і, круцячыся, рухаецца да Зямлі з хуткасцю 14,5 кіламетраў у секунду. Калі сутыкненне адбудзецца, магутнасць выбуху складзе 45 тысяч мегатон трацілу. Сутыкненне прывядзе да гіганцкага выбуху і цунамі, якія зменяць клімат зямнога шара і знішчаць чалавецтва.

Аднак, лічаць навукоўцы, у зямлян ёсць яшчэ дастаткова часу, каб прадухіліць катастрофу, напрыклад, трохі змяніць паверхню 1950 DA, што прывядзе да знішчэння нябеснага цела.

unian.net

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930