Знайсці
19.08.2014 / 16:4513РусŁacБел

Парашэнка, Пуцін і Еўрасаюз сустрэнуцца ў Мінску 26 жніўня

У Мінску пройдзе сустрэча кіраўнікоў Украіны, Беларусі, Казахстана і Расіі, а таксама высокіх прадстаўнікоў ЕС.

Ад ЕС у сустрэчы кіраўнікоў краін Мытнага саюза (МС) з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам будуць удзельнічаць вярхоўны прадстаўнік па пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан, віцэ-прэзідэнт па пытаннях энергетыкі Гюнтэр Этынгер і еўракамісар па пытаннях гандлю Карл дэ Гюхт, паведаміў прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу Пятру Парашэнка падчас тэлефонных размоў, паведамляецца на сайце кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Перад гэтым кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб сваёй гатоўнасці, а таксама пра гатоўнасць прэзідэнтаў Расіі і Казахстана Уладзіміра Пуціна і Нурсултана Назарбаева правесці сустрэчу з украінскім прэзідэнтам. Удзел еўрачыноўнікаў у сустрэчы ў Мінску ініцыяваў Пятро Парашэнка. Мяркуецца, што на сустрэчы кіраўнікі краін МС, Парашэнка і прадстаўнікі ЕС абмяркуюць пытанні па імплементацыі Пагаднення аб асацыяцыі Украіны і ЕС, энергетычнай бяспекі і стабілізацыі сітуацыі на Данбасе. Таксама ў паведамленні гаворыцца, што Жазэ Мануэл Барозу заклікаў улады Украіны расследаваць інцыдэнт з расстрэлам калоны бежанцаў у Луганскай вобласці, і нагадаў пра неабходнасць абароны цывільнага насельніцтва. Таксама паведамляецца, што Парашэнка прыняў запрашэнне прэзідэнта Еўрапейскага савета Германа Ван Ромпея і прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэла Барозу наведаць з рабочым візітам Брусэль 30 жніўня, піша УНІАН.

Як паведамляе БелаПАН, прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык пацвердзіў інфармацыю пра сустрэчу кіраўнікоў Украіны, краін МС і прадстаўнікоў Еўрасаюза ў Мінску.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930