Знайсці
18.08.2014 / 00:5614РусŁacБел

Былы дэпутат Ананьеў заклікае замяніць выбары плебісцытам аб даверы Лукашэнку

«Сёння патрэбна простая працэдура плебісцыту — фінансава спрошчанага апытання грамадзян нашай краіны з вынясеннем адной тэмы абмеркавання «Ці давяраеце Вы Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку кіраваць дзяржавай да 2020 года — года ўводу другога энергаблока Астравецкай АЭС?» — піша былы дэпутат палаты прадстаўнікоў Раман Ананьеў у лісце, дасланым у газету «Наша Ніва».

Такія плебісцыты праводзіліся для працягу паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы ў Туркменіі, Сірыі ды іншых дыктатурах.

«Якія выбары-2015? — піша Ананьеў. — Каму трэба гэтае пустое марнаванне грошай з дзяржаўнага бюджэту? Беларусы за апошнія паўгода наглядзеліся ўсялякіх еўрамайданаў, аўтамайданаў, антымайданаў, SOS-майданаў. Не… Нам гэтага не трэба! Нам трэба атамную электрастанцыю дабудаваць, каб нашы наступныя пакаленні не хадзілі з працягнутай рукой, прабачце, пішу без сарказму, па гэтак патрэбную энергію для эканомікі Рэспублікі Беларусь, якая бурна развіваецца ў XXI стагоддзі».

Ананьеў прызнае, што працэдуры для адмены выбараў няма.

Але, піша ён, «ёсць 110 дэпутатаў, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы, сенатары, розныя прававыя цэнтры, няхай думаюць, заробак у іх не нізкі».

Свой допіс ён суправаджае антызаходняй рыторыкай: «Бо ўжо ўсім людзям, які больш-менш цямяць у палітыцы, зразумела, што за прынцыповую пазіцыю А.Р. Лукашэнкі ў пытанні еўразійскае інтэграцыі, нам спадары Макейн, Сікорскі і іншыя рыхтуюць свой план не Маршала, а Апакаліпсісу».

Ананьеў працаваў дырэктарам ЗАТ «Белнафтагаз» і дэпутатам ад Лепельскай акругі. Ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га склікання, застаўся працаваць у палаце прадстаўнікоў першага склікання, а пасля застаўся там і на другое скліканне.

Ад Рэдактара. Дарагі дэпутат Ананьеў, Вы адарваны ад жыцця чалавек. Пра якія выбары Вы гаворыце? Даўно няма ніякіх выбараў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930