Знайсці
28.07.2014 / 18:2922РусŁacБел

Пакуль злачынец гвалтаваў дзяўчыну, яго сябар фатаграфаваў працэс на тэлефон

У пачатку ліпеня ў Навабеліцы (Гомель) міліцыянты затрымалі раней неаднаразова судзімага мужчыну, які згвалціў дзяўчыну ў Навабеліцкім лесе, у той час як яго сябра здымаў працэс згвалтавання на мабільны тэлефон.

Міліцыянты адрэагавалі на заяву аб згвалтаванні, якое пакінула заплаканая дзяўчына. Па словах пацярпелай, прыкладна за паўгадзіны да таго, як яна прыбегла ў апорны пункт, яе згвалціў невядомы ў лясным масіве за будынкам ПА «Крышталь».

Супрацоўнікі міліцыі правялі адпрацоўку ў лесе, але не знайшлі там нікога, хто падпадаў бы пад апісанне гвалтаўніка. Тады праваахоўнікі вырашылі праверыць мясцовыя піцейныя ўстановы. У летняй кавярні каля магазіна «Чарнігаўскі» знайшоўся хлопец, які падыходзіў пад апісанне, дадзенае дзяўчынай. На апазнанні пацярпелая адразу пазнала яго.

Далейшае разбіральніцтва выявіла, што дзяўчыну згвалціў раней неаднаразова судзімы, у тым ліку і за забойства, грамадзянін. А затрыманы толькі здымаў тое, што адбываецца на камеру мабільнага тэлефона, не робячы спроб спыніць свайго сябра ці неяк дапамагчы дзяўчыне. У хуткім часе ўчастковыя затрымалі і самога гвалтаўніка - ён мірна спаў у сваёй кватэры ў стане сур'ёзнага алкагольнага ап'янення.

Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, на першым допыце гвалтаўнік усё адмаўляў, але, убачыўшы зробленыя сябрам фатаграфіі, якія сталі для яго сюрпрызам, вымушаны быў прызнацца ў злачынстве. Зламысніку пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў.

odsgomel.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930