Знайсці
28.07.2014 / 18:024РусŁacБел

ТБМ падзякавала старшыні аблвыканкама Косінцу за ўшанаванне памяці Барадуліна

Рада Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» накіравала падзяку старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінцу за ўшанаванне памяці Рыгора Барадуліна.

Паважаны Аляксандр Мікалаевіч!

Рада Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» шчыра дзякуе Вам за рашэнне, прынятае абласным кіраўніцтвам па ўвекавечванні памяці народнага паэта Беларусі Рыгора Іванавіча Барадуліна.

Абласная рада таварыства выказвае надзею, што гэтая справа будзе прадоўжана, што спадчына і імёны віцебскага сузор’я пісьменнікаў і паэтаў В.У.Быкава, Р.І.Барадуліна, Г.М.Бураўкіна і іншых знакамітых землякоў паспрыяюць далейшаму ўзмацненню патрыятычнага выхавання моладзі, фармаванню нацыянальнай свядомасці, захаванню гістарычнай памяці.

Старшыня рады Віцебскай абласной арганізацыі ГА «ТБМ імя Ф.Скарыны» І. Навумчык.

Раней паведамлялася, што ў гарадскім пасёлку Ушачы для ушанавання памяці Рыгора Барадуліна яго імем павінны назваць вуліцу і школу.

Народныя навіны Віцебска

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930