Знайсці
28.07.2014 / 11:572РусŁacБел

Сёння ўступілі ў сілу папраўкі па штрафах аб перавышэнні хуткасці

Сёння ўступаюць у сілу некаторыя палажэнні закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях бяспекі дарожнага руху».

У прыватнасці, папраўкі датычацца перавышэння хуткасці, зафіксаванага аўтаматычнымі прыборамі. Калі кіроўца перавысіў хуткасны рэжым на 10—20 км/г, накладаецца штраф 0,5 базавай велічыні (адна базавая велічыня цяпер складае Br150 тыс.), на 20-30 км/г — 2 базавыя, на 30-40 км/г — 4, звыш 40 км/г — 6.

Пры гэтым калі парушэнне зафіксавана менавіта аўтаматычнай камерай, то прынцып паўторнасці пры накладанні штрафу не дзейнічае.

Акрамя таго, за невыкананне патрабавання супрацоўніка міліцыі аб спыненні транспартнага сродку — штраф ад 2 да 8 базавых велічынь, а за неаднаразовае невыкананне такіх — ад 3 да 10 базавых велічынь або пазбаўленне правоў тэрмінам да 6 месяцаў.

За дзеянні, што прывялі да пераследу супрацоўнікамі міліцыі, — ад 5 да 20 базавых велічынь з пазбаўленнем правоў на два гады (або без пазбаўлення).

Таксама папраўкі прадугледжваюць увядзенне аўтаматычнай фотафіксацыі парушэнняў правіл паркоўкі.

Як паведамляў раней начальнік ДАІ Мінска Дзмітрый Карзюк, некалькі такіх прыбораў ужо тэсціруюцца ў сталіцы. Ён таксама адзначыў, што закон дае дарожнай міліцыі тры месяцы на тое, каб падрыхтавацца тэхнічна да запуску фотафіксацыі парушэнняў правіл паркоўкі. Фактычна гэта сістэма павінна пачаць працаваць у кастрычніку 2014 года.

За парушэнне правіл паркоўкі або неправамерную паркоўку на месцы для інвалідаў, зафіксаваныя аўтаматычнымі камерамі, будзе накладацца штраф 1 базавая, а для велікагрузнай тэхнікі — 3 базавыя велічыні.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031