Знайсці
28.07.2014 / 09:326РусŁacБел

Мясніковіч: Падрыхтоўка да «Дажынак» у Гарадку правалена

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 25 ліпеня ў час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць прызнаў нездавальняючай падрыхтоўку аб'ектаў да правядзення рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2014» у Гарадку.

Каментуючы журналістам убачанае на будаўнічых пляцоўках Гарадка, прэм'ер-міністр адзначыў, што за два месяцы завяршыць усё будаўніцтва і рэканструкцыю не ўяўляецца магчымым.

«На падставе тых матэрыялаў, якія мне кладуцца на стол, я меркаваў, што выкананы большы аб'ём работ. Але лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць.

Шэраг аб'ектаў, на мой погляд, не будзе ўведзены ў эксплуатацыю ва ўстаноўленыя тэрміны. Улады і кіраўніцтва структурных падраздзяленняў запэўніваюць, што ўсё будзе зроблена якасна і ў тэрмін, але засталося два месяцы.

Так, гэта летнія месяцы, гэта спрыяльныя кліматычныя ўмовы, але закончанасці і глянцу «Дажынак» пакуль не відаць», - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Ён падкрэсліў, што, зыходзячы са стану спраў, прынята рашэнне засяродзіць увагу на аб'ектах з высокай ступенню гатоўнасці і ўжо па меры іх завяршэння пераходзіць на іншыя пляцоўкі, а не трымаць Гарадок у такім паўразбураным стане. «Трэба было першапачаткова канцэнтраваць увагу і грошы на тым, што неабходна ў першую чаргу, на тым, што рыхтуецца не проста да «Дажынак», а будзе працаваць для эканомікі Гарадка шмат гадоў. На жаль, размазалі сродкі па многіх аб'ектах, і цяпер трэба выпраўляць становішча», - сказаў прэм'ер.

Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу, што рэканструкцыя і будаўніцтва ў Гарадку вядзецца з некалькіх крыніц фінансавання. Рэспубліканскі бюджэт усе планавыя назначэнні выдзяляе, ёсць яшчэ абласны і мясцовы, а таксама спонсарская дапамога.

«Спонсарскія сродкі ацэнены аблвыканкамам недзе Br250 млрд. На падставе ускосных прыкмет і адказаў улад я разумею, што гэтых грошай няма або іх на парадак менш», - сказаў на заканчэнне прэм'ер-міністр.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930