Знайсці
27.07.2014 / 16:577РусŁacБел

Спёка не толькі застанецца з намі, але будзе трываць 10 дзён, у сераду ўжо да +34°C

У панядзелак, 28 ліпеня, толькі ў асобных раёнах — кароткачасовыя дажджы, навальніцы, паведамляе сайт Белгідрамета.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +15.. +20, максімальная днём +30.. +33°C.

29—30 ліпеня (аўторак—серада) сінаптычная сітуацыя істотна не зменіцца: у асноўным надвор'е будзе вызначаць антыцыклон. Толькі на поўначы краіны, а днём 30 ліпеня ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах адаб'ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронта.

29 ліпеня тэмпература паветра мінімальная ноччу +13.. +20°C, максімальная днём +28.. +33°C.

30 ліпеня тэмпература паветра мінімальная ноччу +14.. +20, максімальная днём +28.. +34°C.

Сайт Gismeteo.by дэпрэсіўна прарочыць, што тэмпература +30 захаваецца ў Мінску цягам 10 дзён да 6 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930