Знайсці
23.07.2014 / 01:5246РусŁacБел

Беларуская турфірма зняла рэкламны матэрыял «з-за падтрымкі ўкраінскіх бандэраўцаў»

Лілія Кобзік — галоўны рэдактар газеты «Туризм и отдых» — напісала артыкул аб тым, як весці сябе за мяжой, каб вас не прынялі за рускага турыста і не пабілі. Нагодай стала бойка ў турэцкім гатэлі між украінскім і рускім турыстамі.

У выніку гэты артыкул не спадабаўся рэкламадаўцам з турфірмы «Ирианна», бо, па іх словах, у ім «падтрымліваюцца ўкраінскія бандэраўцы і гнабяцца нашыя рускія браты». Артыкул Кобзік былі вымушаны з сайта зняць.

Мы пазванілі ў турфірму «Ирианна» і запыталіся, чым яны кіраваліся, калі казалі, што артыкул абараняе ўкраінскіх бандэраўцаў.

Спачатку адказала маладая дзяўчына і сказала, што ад самага пачатку іх проста «няправільна зразумелі». А артыкул іх абурыў з-за таго, што ў ім ідзе знявага беларусаў, пра якіх «пішуць як пра маўклівых, бесхрыбетных істот».

Пасля слухаўку ўзяў непасрэдна кіраўнік турфірмы, які і папрасіў артыкул зняць.

«Аўтар напісаў абсалютна неадэкватны артыкул, у якім казалася пра тое, што беларускай нацыі не існуе, а беларусаў ні на што не здольныя. Я такое трываць не магу. Бо я грамадзянін Беларусі і не дазволю, каб пра маю краіну так пісалі.

Перадайце гэтай даме даслоўна, што я не супраць украінцаў, я супраць тых прафашысцкіх партый, якія занялі ўрад. Я супраць гэтых партый і супраць вайны, якую яны там развязалі. І пункт гледжання ЗША і Захаду я тут падтрымліваць не буду, не дзеля гэтага мае дзяды ваявалі».

На пытанне: «Чаму на сайце турфірмы замест «Беларусі» напісана «Белоруссія»? — мужчына толькі папрасіў прабачэнні за недасведчанасць рэдактара сайту і паабяцаў хутка выправіць гэтую недарэчнасць.

Вольга Гарапучык

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930